leon_orr: glaz (Default)
[personal profile] leon_orr

Новости.

Среда, 22 Марта 2006 г. 15:15

Суд Фрунзенскага раёну асудзіў да 15 сутак арышту грамадзяніна Ўкраіны Андрэя Любку, які зьяўляецца журналістам газэты “Карпацкі голас”. Ён расказаў у судзе і консулу аб тым, што ў аўтобусе байцы спэцназу міліцыі плявалі яму ў твар і пры гэтым абражалі прэзыдэнта Ўкраіны.
...
Андрэй Дынько паведаміў, што ў камэрах турмы на Акрэсьціна ўжо не хапае месца на ўсіх затрыманых.
Подробности тут:
http://svaboda.org/articlesfeatures...3904558606.html
****
Спэцназ МУС другі дзень жорстка зьбівае тых, хто сыходзіць з пляцу
(Радыё Свабода)

Міліцыянты са спэцназу МВД б’юць дэманстрантаў, якія сыходзяць з Кастрычніцкага пляцу ў мэтро. Каля дзевяці гадзінаў раніцы у намётавы лягер вярнуліся два дэманстранты, якім удалося ўцячы ад міліцыі. Міхал Аўдзееў паказаў драпіны і сінякі. Ён заявіў, што хапаюць і жорстка зьбіваюць тых дэманстрантаў, якія хочуць зьезьдзіць дахаты і пераапрануцца.

Спэцназавец, які зьбіў Аўдзеева, па яго словах, прадставіўся Ўладзімерам Навумавым (міністрам унутраных справаў Беларусі). Ён хацеў парваць бел-чырвона-белы сьцяг Аўдзеева, але ня здолеў і завязаў яго вузламі.

“Я буду працягваць пратэст. Мяне зьбілі за тое, што я стаю за Беларусь. Ня мае значэньня, колькі на мне будзе сінякоў, драпінаў і стрэлаў, я застаюся тут да апошняга са сваімі братамі і сёстрамі, якія хочуць жыць у вольнай Беларусі. Але мы ня хочам гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі”, – заявіў Міхал Аўдзееў. Толькі што яго забрала з пляца машына “хуткай дапамогі”.

Profile

leon_orr: glaz (Default)
leon_orr

April 2025

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
2021 2223242526
27282930   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Friday, 13 February 2026 23:47
Powered by Dreamwidth Studios