leon_orr: glaz (Default)
[personal profile] leon_orr

Окрестино — подробности. В районе Октябрьской площади совершено более 450 задержаний

Среда, 22 Марта 2006 г. 19:27

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Более 50 родственников осуждённых обратились в прокуратуру Минска с жалобой...

...Передач не принимают и не говорят, когда будут принимать. Также не вывешены списки людей, которые будут отбывать наказание в этом изоляторе...

(Спадарыня: ) “Ніякай інфармацыі пра дзяўчыну — ні дзе яна, ні што зь ёй. Зьбіраем подпісы ўсім факультэтам, іншымі факультэтамі, каб яе ня дай Бог ня выключылі. Калі ня дай Бог яе тут паб’юць, скалечаць — гэта ж жахліва. Чаго мы баімся!”
...
(Спадар: ) “З 19 сакавіка 2006 году ў аб’яднаным спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку, верагодна, знаходзяцца грамадзяне Беларусі, якія зьніклі 19, 20, 21 сакавіка — верагодна, затрыманыя праваахоўнымі органамі ў сувязі з падзеямі апошніх гадоў — грамадзкі пратэст. Дагэтуль няма дакладнай інфармацыі пра склад затрыманых. Дзяжурны заяўляе, што ёсьць загад не прымаць харчаваньня, лекаў, літаратуры. Мы патрабуем пакараць вінаватых у парушэньні заканадаўства, паведаміць, дзе знаходзяцца нашы сваякі, дазволіць перадаць ім патрэбныя харчы, лекі, Бібліі”.

Скаргу падпісалі болей як пяцьдзясят чалавек. У другой палове дня скаргу завезьлі ў пракуратуру Менску. Многія засталіся ля ізалятару, паколькі дзяжурны міліцыянт паабяцаў, што хутка будуць вывешаны сьпісы арыштаваных. Між тым, у гэты ж час дзяжурны менскага ўпраўленьня міліцыі заявіў па тэлефоне, што “ніхто ніякіх сьпісаў вывешваць ня будзе”.

Кіраўнік прэсавай службы Міністэрства ўнутраных справаў Віталь Грынкевіч сказаў сёньня Радыё Свабода, што ня ведае агульнай колькасьці затрыманых за падзеі на Кастрычніцкай плошчы. Тым часам у прэсавай службе сталічнай міліцыі паведамілі пра 450 затрыманых за два мінулыя дні за розныя парушэньні — правілаў дарожнага руху, дробнае хуліганства, дробныя крадзяжы і нават несанкцыянаваны гандаль. Усе 450 парушэньняў адбыліся ў раёне Кастрычніцкай плошчы. “Затрыманыя пакараны арыштамі”, — заявіў прэсавы сакратар гарадзкой міліцыі Алег Сьлепчанка.

Затрыманьні працягваліся і сёньня, 22 сакавіка. Пакуль я знаходзіўся побач з ізалятарам, туды прывезьлі прынамсі два аўтобусы з затрыманымі. Паводле зьвестак незалежных крыніцаў, у ноч на 22 сакавіка і раніцай было затрымана больш за пяцьдзясят чалавек. У гарадзкой міліцыі гэтых зьвестак пакуль не пацьвярджаюць.

Profile

leon_orr: glaz (Default)
leon_orr

April 2025

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
2021 2223242526
27282930   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Friday, 13 February 2026 21:39
Powered by Dreamwidth Studios